беларуская
Кафедра міжкультурных даследаванняў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы прапануе навучанне па спецыяльнасці КУЛЬТУРАЗНАЎСТВА ЦЭНТРАЛЬНАЙ І УСХОДНЯЙ ЕЎРОПЫ. Унікальнасць нашай праграмы ў спалучэнні ведаў пра літаратуру, культуру і мастацтва, а таксама пра палітычныя і эканамічныя справы ў рэгіёне Цэнтральнай і Усходняй Еўропы (Беларусь, Літва, Германія, Польшча, Расія, Славакія, Украіна) з моўнымі навыкамі (авалоданне трыма замежнымі мовамі).
Чаму КМД?
МІЖКУЛЬТУРНАСЦЬ!
- Кафедра міжкультурных даследванняў Цэнтральна-усходняй Еўропы (КМД) мае ўласную, суцэльную канцэпцыю навуковых даследванняў. Ля падмурку гэтай канцэпцыі знаходзяцца шырэйшыя падыходы да рэгіёну, які нярэдка метафарычна акрэсліваецца абшарам “паміж Нямеччынай і Расіяй”. Згодна з канцэпцыяй кафедры мы лічам неабходным пашырэнне даследуемага абшару (які ахоплівае Польшчу, Літву, Латвію, Беларусь, Украіну, Чэхію, Славакію) шляхам уключэння ў яго Нямеччыны (з Аўстрыяй) і Расіі.
- Місія кафедры заключаецца ў імкненні да штораз больш поўнага і сапраўднага зразумення “міжкультурнай сітуацыі” ў рэгіёне з улікам гістарычнага і сучаснага разгляду.
- Вельмі істотнае месца ў навучальным працэсе займаюць прылады камунікацыі, якімі з’яўляюцца рэгіянальныя мовы.
- Істотнае месца ў даследваннях і навучанні кафедры займае роля і ўплыў СМІ на змены, звязаныя з культурай. Прадметам зацікаўлення з’яўляюцца, таксама, аўдыявізуальныя формы культурных паведамленняў.
- Прапануючы культуразнаўчы, міждысцыплінарны профіль у галіне навучання, мы звяртаемся да найноўшых канцэпцыяў у гуманітарных навуках, адначасова абапіраючыся на грамадзянскім духу і еўрапейскай традыцыі.
- Грамадзянскасць, здольнасць да зразумення і кумунікацыі, падрыхтоўка элітаў, пашана да еўрапейскай і польскай традыцый, а таксама іншых краінаў рэгіёну – усё гэта выразна ўпісваецца ў мірны працэс еўрапейскай інтэграцыі.
САМАСТОЙНАСЦЬ У ФАРМАВАННІ СЦЕЖКІ!
- Праграма заняткаў у КМД у значнай ступені залежыць ад зацікаўленняў студэнта.
- Ажно 68% усіх магчымых пунктаў ЕЦТС студэнт можа атрымаць у выніку заліку прадметаў, якія ён сам выбраў. Такім чынам, студэнты маюць магчымасць скласці індывідуальную “сцежку” ў навучальных праграмах, звязаных з культурай і гісторыяй абранай краіны.
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА!
Планы заняткаў і навучальныя праграмы на Кафедры міжкультурных даследванняў Цэнтральна-усходняй Еўропы былі апрацаваны так, каб адпавядалі сучасным стандартам навучання і сістэме ЕЦТС, а таксама дырэктыве 2005/2006/WE Еўрапейскага парламенту і Рады Еўропы.
На працягу навучання студэнт КМД атрымоўвае веды:
- агульнага характару (абшар навук аб культуры, веды аб культурных зменах, СМІ, мастацтве, філасофіі, мове і літаратуры);
- аб рэгіёне Цэнтральна-усходняй Еўропы (Беларусь, Літва, Нямеччына і Аўстрыя, Польшча, Расія, Украіна) у галіне гісторыі, літаратуры, мастацтва, рэлігійных, этнічных і палітычных справаў паасобных краінаў, у тым ліку веды, якія тычацца абшару культурнага памежжа;
- аб гістарычных працэсах, культурных і рэлігійных зменах у рэгіёне, асабліва ў адносінах да сучаснасці паасобных краінаў.
На працягу навучання студэнт КМД атрымоўвае ўменне:
- карыстання трыма замежнымі мовамі – адной на ўзроўні не менш Б2 (што пацвярджае серціфікатны іспыт Варшаўскага універсітэта), а таксама дзьвума абранымі рэгіянальнымі мовамі ў сацыялінгвістычным і лінгвакультурным памеры мінімальна на ўзроўні Б1 у выпадку навучанне ад нуля (можна выбіраць наступыя мовы: беларускую, літоўску, нямецкую, рускую, славацкую, украінскую);
- дзейнасці ў выпадку адной з выбраных моваў;
- перакладчыцкай
- камунікавання і перамоваў.